Да Міжнароднага дня роднай мовы, 21 лютага, бібліятэкар арганізавала інтэрактыўную гульня-падарожжа «Урокі роднага слова». Дзе дзеці маглі ўбачыць доўгі і складаны шлях развіцця беларускай мовы, адкуль узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі. Рабяты з цікавасцю праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”. У гульню пазнання моўных скарбаў дзеці ўключыліся з захапленнем. Яны актыўна спаборнічалі ў конкурсе «Перакладчыкі», «Словаведы», «Старонкі мінулага і сучаснага», выконвалі розныя заданні: спаборнічалі ў перакладніцкай майстэрстве, разгадвалі літаратурную крыжаванку, адгадвалі загадкі і зашыфраваныя фразы, растлумачалі іх значэнне, шукалі пачатак і канец прыказак, адказвалі на пытанні віктарыны «Старонкі мінулага і сучаснага». Пры заканчэнні мерапрыемства дзеці апрабавалі новую гульню «Беларускі арнамент. Лато». Бібліятэкар патлумачыла ім значэнне кожнага элемента, раскрываючы таямніцы беларускай культуры. Ромб – сімвал урадлівасці, а вось сонца – крыніца жыцця і цяпла. Дзеці слухалі, затаіўшы дыханне, і ўспрымалі гэтыя веды як каштоўны скарб. Гульня завяршылася дружна, і нават тыя, хто спачатку саромеўся, з радасцю дэманстравалі свае карткі з закрытымі арнаментамі.