ГУРЫНОВІЧ ХВЕДАР ХВЕДАРАВІЧ |
Распятая трава
Рамонак з падарожнікам,
Паслён і дзівасіл-
Трагедыя заложнікі,
Ніхто вас не скасіў.
Не выйдуць дзеўкі зграбныя
Грабці пакосы тут,
Нібыта дом разграбляны,
Маўчыць палескі кут.
Насохным сенам, копамі
Не стрэне ён гасцей.
Зямлю ў зямлю закопвалі,
А лета зноў цвіце.
І горка пахне мятаю
Па ўзгорках, па ірвах,
Як на крыжы распятая
Палеская трава.
Выйшла рускамоўная
кніжка для дзяцей «Сто хрустальных
родничков».
Да
свайго пяцідзесяцігоддзя, як бы падводзячы вынікі творчасці, выходзіць зборнік
«Пабыць аднаму» (2001). Думкі пра зробленае за гэты час не толькі ў паэзіі, а і
ў штодзённым жыцці, пранізваюць многія вершы паэта. Нягледзячы на тое, што
аўтар даволі аб’ёмную кнігу дзеліць на шэсць раздзелаў, у ёй прасочваюцца тры
галоўныя напрамкі: грамадзянская лірыка, прырода і паляванне, працоўныя будні
салігорскіх шахцёраў.
Сення з сабой я цябе не вазьму.
Довады – некрасамоўныя:
Проста патрэбна пабыць аднаму,
Поўдзень жыцця падсумоўваючы.
Каля цяпельца душа растае,
Дражняць дразды-перасмеўнікі.
Быццам бы воблакі, думкі мае
Ціха плывуць, перасмешваюцца.
Паэзія Х.Х. Гурыновіча прыцягвае свежасцю
ўспрымання жыцця, нестандартнасцю мыслення і падыходу да раскрыцця тэмы. Яго
вершы - пра хлебаробную і шахцёрскую Салігоршчыну, дзе аўтар жыве і працуе,
родную прыроду. Гонар за працу сваіх землякоў , і прыгажосць прыроды, і боль за
прычынены ёй урон – усё жыве ў яго вершах арганічна і пранікнёна. Паэт піша для
людзей пра ўсё, што нам дорага і неабходна ў гэтым жыцці.
Як адказны сакратар салігорскай газеты шмат увагі
аддае выхаванню маладой творчай змены.
Тут рамантыкі ніякай.
Засцяць
позірк соль і пот.
Хоць
ваяка ты з ваякаў,
Тут,
па сутнасці, ты – крот.
А
без солі й поту нельга,
Нельга
тут не гнуць гарба.
Вочы
свецяцца, бы ў негра,
З-пад
мурзатага ілба.
Голас Хведара Гурыновіча не губляецца ў хоры
сучаснай беларускай паэзіі, а наадварот гучыць упэўнена. Хведар Гурыновіч у сваіх творах не
паўтарае іншых. Гэта тычыцца і традыцыйных матываў: любові да прыроды, блізкага
чалавека, адданасці Бацькаўшчыне. Тым больш арыгінальны Хведар Гурыновіч у
вершах, у якіх звяртаецца да рэалій сённяшнега дня, расказвае пра жыццё і працу
сваіх землякоў, не абыходзячы ўвагай і вострых праблем Салігоршчыны, звязанай з
забруджваннем мясцовасці, выкліканай здабычай калійных угнаенняў.
Хведар Гурыновіч – заядлы паляўнічы.
Любіць ён пастаяць на цязе вальдшнэпаў, пасядзець на цецеруковыі таку,
папільнаваць на ячнішчы пралётных сцярожскіх гуменнікаў. Самы любімы від яго
палявання – гэта скрадванне хітрай кумы-лісіцы ў неабсяжным зімовым полі.
ХведарГурыновіч – паляўнічы не толькі заядлы, але і ўдачлівы, а таму рэдка
вяртаецца з поля ці лесу без трафея.
Але галоўныя «трафеі» – вершы, якія аўтар піша ля
паляўнічага вогнішча, у леснічоўцы альбо дзе-небудзь на лясной восеньскай
паляне.