среда, 21 февраля 2024 г.

"Велтівыя словы беларускай мовы" - гадзіна зносін

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты Крывіцкя сельская бібліятэка запрасіла ў госці вучняў 4 класса Крывіцкая СШ. Далучэнне да роднага слова павінна адбывацца з дзяцінства. Дзеці не толькі пазнаёміліся з самымі прыгожымі ветлівымі беларускімі словамі, але і пагулялі ў народныя гульні, адгадалі самыя цікавыя загадкі. .Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з самымі цікавымі кнігамі пра родную мову, легенды і паданні нашых продкаў. На працягу мерапрыемства дзеці дэманстраваліся прыгожую беларускую мове, рабілі фота з кнігай, збіралі прыказкі, малявалі. Далучайцеся да нас, размаўляйце з намі па-беларуску!