среда, 21 июня 2023 г.

"У госці да паэта"- велапрабег у рамках акцыі "З кнігай на колах"

Ёсць падзеі, якія пакідаюць незабыўныя ўражанні і робяць лета яскравым. Усовіч Наталля Уладзіміраўна, бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі, падаравала сваім чытачам сустрэчу з пісьменнікам-земляком Ф.Ф. Гурыновічам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам пазнавальных кніг аб прыродзе для дзяцей.
20 чэрвеня, у межах акцыі «З кнігай на колах», яна арганізавала велапрабег «У госці да паэта».Творчая сустрэча – заўсёды свята, бо такія ўражанні звычайна запамінаюцца на ўсё жыццё. З ветрыкам даехалі па вуліцы Юбілейнай да дачы пісьменніка. Дзяцей цёпла прымаў Фёдар Фёдаравіч і яго клапатлівая жонка Рыма Іванаўна. Сустрэча прайшла з вялікім захапленнем, пісьменнік падрыхтаваў для гасцей загадкі, чытаў свае любімыя вершы. За духмянай гарбатай і салодкімі пачастункамі пагаварылі пра будучыя кнігі і пра тыя, што ўжо надрукаваны, пра пісьменніцкі шлях, пра творчае натхненне. Юныя чытачы задавалі пытанні, не абышлося без жартаў, якія стварылі дабры настрой.
Пісьменнік і дзеці не хацелі расставацца. Па дарозе дадому хлопцы доўга дзяліліся ўражаннямі, успаміналі яркія моманты сустрэчы.