вторник, 21 февраля 2023 г.

«Слава кніжцы беларускай» - літаратурная гульня

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшла літаратурная гульня «Слава кніжцы беларускай».  На гэтым мерапыемстве разглядзелі кнігу А
.Бадак - Дамашнія рэчы. 100 беларускіх назваў. Па-руску гэта — „зонтик“. А як сказаць па-беларуску? Як перакладаюцца на беларускую мову словы „утюг“, „башмаки“, „булавка“, „салфетка“? Разам з дзецьмі  знайшлі адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, а таксама даведаліся нямала цікавых звестак пра рэчы, якімі мы карыстаемся дома, а таксама рэчы, што сёння сустракаюцца хіба толькі ў музеях, але без якіх не маглі ўявіць свайго жыцця нашы продкі.   Дзеці з задавальненнем вялі гутарку на роднай мове і выбіралі кніжкі, за што атрымлівалі маленькія салодкія падарункі.