пятница, 27 января 2023 г.

“Лекі на талерцы: мікс казак”- заседание кружка "Юные друзья книги"

“Лекі на талерцы: мікс казак” -  дзень чытацкіх задавальненняў, пад такой назвай адбылося першае пасядженне гуртка “Юные друзья книги”. Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць, вучаць дабру і справядлівасці. Разам з гаспадыняй кніжнага дома прайшлі па дарозе казак, пазнаёміцца з новымі і ўспомніць старыя казкі. 
    У рамках мерапрыемства юныя чытачы здзейснілі літаратурна-пазнавальнае падарожжа па творах Алены Стэльмах, Чыталі казкі “Тоўстая кніга”, “Павучок Славік”, “Дуб і крумкач”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у казачнай віктарыне "Казкі-нашы сябры" і прадэманстравалі выдатныя веды, бо Краіна казак-самая дзіўная і цудоўная краіна з усіх. Мерапрыемства прайшло весела і займальна. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.